9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх наймітаў у Лівіі працягнуць судзіць 21 мая

8
Беларускіх наймітаў у Лівіі працягнуць судзіць 21 мая

Вайсковы суд Трыпалі (Лівія) працягне разгляд справы датычна затрыманых па падазрэнні ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях украінцаў, беларусаў і расейцаў 21 мая.

Як распавёў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у панядзелак прэс-сакратар МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў, у панядзелак прайшло 4-е паседжанне па гэтай справе, на якім і бок абвінавачвання і бок абароны перадалі суду новыя матэрыялы справы і заявілі аб неабходнасці дадатковага вывучэння гэтых дакументаў .

«У сувязі з гэтым наступнае судовае паседжанне пройдзе 21 мая», - паведаміў А.Дзікусараў.

Усяго перад судом паўсталі 25 чалавек, у ліку якіх, акрамя ўкраінцаў, грамадзяне Расеі і Беларусі. Суд пачаўся 4 красавіка ў Трыпалі. Усёй групе прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам М.Кадафі для «знішчэння лівійскага народа».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках