25 красавiка 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каменданцкая гадзіна» для непаўнагадовых узаконеная

64
«Каменданцкая гадзіна» для непаўнагадовых узаконеная

«Савет рэспублікі» ўхваліў папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўнагадовых.

Ухвалены законапраект усталёўвае абавязак бацькоў (апекуноў, папячыцеляў) суправаджаць дзяцей, якія не дасягнулі 16 гадоў, у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём альбо забяспечваць іх суправаджэнне паўнагадовымі грамадзянамі, паведамляе «Інтэрфакс».

Дакумент усталёўвае, што «непаўнагадовыя ва ўзросце да 16 гадоў, якія знаходзяцца ў перыяд з 23.00 да 6.00 без суправаджэння бацькоў, апекуноў або папячыцеляў, або без суправаджэння па іх даручэнні іншых паўнагадовых грамадзянаў, падлягаюць перадачы бацькам, апекунам цi папячыцелям, альбо, па іх даручэнні, іншым паўнагадовым грамадзянам». Пры гэтым усталёўваецца парадак перадачы дзяцей бацькам і апекунам, альбо ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Мяркуецца, што ў такіх цэнтрах будзе працаваць у начны час дзяжурны сацыяльны педагог, які забяспечыць прыём дзіцяці ў выпадку, калі яго не атрымалася ідэнтыфікаваць і адшукаць ягоных бацькоў.

Законапраект таксама ўсталёўвае адказнасць бацькоў, апекуноў і папячыцеляў за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні або забеспячэнні суправаджэння непаўнагадовых у начны час.

Як тлумачыў раней намеснік старшыні камісіі па нацыянальнай бяспецы «палаты прадстаўнікоў» Анатоль Ваньковіч, у першы раз за такое правапарушэнне можа быць вынесенае папярэджанне або накладзены штраф да 2-х базавых велічынь (Br100 тыс.). Пры паўторным парушэнні велічыня штрафу вырасце да 5 базавых велічынь.

Ён запэўніў, што «у кожным канкрэтным выпадку будзе разгляд, не значыць, што ўсіх дзяцей будуць хапаць і накіроўваць ў спецыяльныя ўстановы». Па словах «дэпутата», «калі з бацькамі звязаліся і высветлілася, што яны ведаюць, дзе іхняе дзіця, што яно затрымалася па нейкіх прычынах, то ніхто не будзе ўжываць карныя меры, а, наадварот, дзіцяці нават дапамогуць дабрацца дадому».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках