Амбасадар Украіны: Супярэчнасці ў гандлі з Беларуссю знятыя
6- 8.05.2012, 12:09
Амбасадар Украіны ў Менску заявіў аб зняцці супярэчнасцяў у гандлі паміж дзвюма краінамі.
«На сённяшні дзень у гандлі і эканамічным супрацоўніцтве супярэчнасцяў няма», - сказаў Віктар Ціханаў журналістам у аўторак у Менску, паведамляе «Інтэрфакс».
Ён нагадаў, што на мінулым тыдні бакі дамовіліся аб ліквідацыі ўсіх бар'ераў пры пастаўцы ўкраінскага піва ў Беларусь, урэгуляванае пытанне аб пастаўках беларускай мяса-малочнай прадукцыі ва Украіну.
«Канфлікт практычна ліквідаваны. Падпісанае распараджэнне ўрада па ліквідацыі бар'ераў пры пастаўках піва», - сказаў Віктар Ціханаў.
Ён дадаў, што Беларусь і Украіна таксама падпісалі пратакол аб пастаўках беларускай мяса-малочнай прадукцыі. «З 3 на 4 мая беларуская прадукцыя пайшла ва Украіну», - канстатаваў дыпламат. Ён заўважыў, што зняць пытанне атрымалася за кошт стварэння ўкраінскім бокам сістэмы кантролю якасці беларускай прадукцыі. Ціханаў заўважыў, што праблема ў гэтай галіне паўстала з-за «замкнёнасці» беларускага боку.
Амбсадар лічыць, што ўзаемны гандаль станоўча развіваецца, нягледзячы на тое, што «бывае, яе азмрочваюць рознага кшталту непаразуменні».
В.Ціханаў нагадаў пра «скачкападобны рост» тавараабароту ў мінулым годзе, калі ён дасягнуў амаль $ 2,2 млрд.