9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарачую ваду ў Менску не будуць адключаць да 4 ліпеня

4
Гарачую ваду ў Менску не будуць адключаць да 4 ліпеня

Калі ў вас яшчэ не адключылі гарачую ваду, то, як мінімум, да 4 ліпеня вы можаце не думаць пра гэту нязручнасць.

Апошнія адключэння ў чэрвені былі зробленыя 15 чысла, і больш у гэтым месяцы гарачае водазабеспячэнне не будуць перакрываць нікому з менчукоў, паведамілі карэспандэнту партала Interfax.by ў філіяле РУП «Менскэнерга» «Менскія цеплавыя сеткі».

«Наступныя адключэнні ў межах планавай падрыхтоўкі цеплавых сетак адбудуцца толькі ў пачатку наступнага месяца, - распавялі прадстаўнікі прадпрыемства. - 3 ліпеня - святкаванне Дня незалежнасці, на наступны дзень, 4-га, мы пачнем адключаць гарачае водазабеспячэнне па адрасах, дзе яшчэ не прац праведзена не было».

Спіс вуліц, на якіх у пачатку ліпеня будзе адсутнічаць гарачая вада, супрацоўнікі «Менскіх цеплавых сетак» абяцаюць агучыць ужо ў бліжэйшыя дні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках