9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла судзіцца з МУС

5
Гары Паганяйла судзіцца з МУС

На 19 чэрвеня запланаванае першае судовае паседжанне па справе «Гары Паганяйла супраць МУС».

Праваабаронца Гары Паганяйла патрабуе «неадкладнага выключэння з базы дадзеных МУС з наступнымі дзеяннямі па рэабілітацыі, а таксама пакарання вінаватых у гэткім працяглым непрыняцці належных мер».

У сакавіку напярэдадні запланаванай паездкі за мяжу Паганяйла звярнуўся ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, каб там праверылі ягонае прозвішча па базе невыязных. Паганяйлу адказалі, што ён не можа пакідаць межы Беларусі, бо павінен выплаціць грошы па справе аб банкруцтве.

У маі Міністэрства юстыцыі засведчыла, што інфармацыя ў базе «невыязных» МУС магла з'явіцца ў выніку тэхнічнага збою пры перадачы дадзеных. Інфармацыі з судоў аб абмежаванні выезду праваабаронца не паступала.

Паганяйла звярнуўся ў МУС з просьбай выключыць яго са «спісу невыязных», інфармуе афіцыйны сайт праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт».

Аднак там адказалі, што МУС праводзіць уласную праверку праўдзівасці звестак Мінюста.

Адказу з МУС няма, а старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла да гэтага часу не можа выязджаць з Беларусі.

Нагадаем, за апошні час за мяжу не змаглі выехаць два дзесяткі палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках