25 красавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПРААН выдаліла з Youtube фільм «Вышэй за неба» ў версіі Курэйчыка

25
ПРААН выдаліла з Youtube фільм «Вышэй за неба» ў версіі Курэйчыка

Сам Андрэй Курэйчык лічыць гэта абвяшчэннем вайны.

18 чэрвеня перасталі працаваць усе спасылкі на фільм «Вышэй за неба» на сайце youtube.com. Відэа было выдаленае па скарзе Праграмы развіцця ААН. Чыноўнікі палічылі, што поўнаметражная версія «Вышэй за неба» парушыла маёмасныя правы ПРААН на відэаматэрыял, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што сцэнарыст і адзін з рэжысёраў фільма Андрэй Курэйчык, а таксама рэжысёр Зміцер Марынін не знайшлі паразумення з замоўцамі фільма - Праграмай развіцця ААН. Пасля скандалу ў Інтэрнэце з'явілася «аўтарская версія» фільма. За 10 дзён стужку на сайце Youtube прагледзелі 70 тысяч чалавек.

Нягледзячы на выдаленне фільма з самага папулярнага відэасэрвісу, яго па-ранейшаму можна паглядзець на іншых сайтах і спампаваць з торэнт-трэкераў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках