28 верасня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны архітэктар: Будаўніцтва «панэлек» у Менску трэба забараніць

123
Галоўны архітэктар: Будаўніцтва «панэлек» у Менску трэба забараніць

У іх з-за адноснай таннасці селяцца правінцыялы.

Менск - гэта камфортны горад? Галоўны архітэктар сталіцы Аляксандр Пятроў лічыць, што цалкам так. Нават нягледзячы на тое, што сярод еўрапейскіх гарадоў-мільённіках ў Менска самая шчыльная забудова.

- Напрыклад, насельніцтва Варшавы амаль такое ж, як у нас, - 2 млн. 200 тысяч чалавек. А плошча Варшавы ў два разы большая за плошчу Менска, - распавёў Пятроў газеце «Звязда». - Насельніцтва Вільні складае каля 800 тыс. чалавек, між тым ейная плошча таксама ў два разы большая за менскую.

Тым не менш галоўны архітэктар лічыць Менск вельмі зручным горадам. Галоўная перавага - кампактнасць, у сталіцы Беларусі за кошт кароткіх адлегласцяў няма аўтамабільных калапсаў, як у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

- Да таго ж у нашым горадзе вельмі добрая планіровачная структура. Многія еўрапейцы, прыязджаючы сюды, кажуць, што ў Менску вельмі лёгка арыентавацца. Гэта і дзеля мясцовых жыхароў вельмі зручна. Акрамя ўсяго іншага, дзякуючы рацыянальнай планіроўцы ў нас няма вялікай цясноты.

Аляксандр Пятроў панаракаў на тое, што пакуль існуе забарона на выкарыстанне ворных зямель: з-за гэтага былі адкладзеныя планы па асваенні раёнаў у Навінках і Шчомысліцы. Яшчэ адна праблема горада - залішняе будаўніцтва танных сацыяльных дамоў, якія не ўпрыгожваюць сталіцу і спрыяюць «раздзіманню» яе насельніцтва.

- Я наогул бы забараніў будаваць у Менску панэльныя дамы: іх ужо занадта шмат для сталіцы, - заявіў Пятроў. - Яны недарагія і больш за ўсё спрыяюць павелічэнню насельніцтва горада: людзі з правінцыі купляюць у іх кватэры, у выніку чаго працягваецца прырост сталічных жыхароў.

Прыватнае меркаванне архітэктара, хай і галоўнага, наўрад ці зменіць існуючую сітуацыю. Панэльнае домабудаванне, лічаць эксперты будаўнічага рынку, у бліжэйшы час застанецца найбольш актуальныхм для Менска. Прычына на паверхні: людзі чакаюць ад дзяржавы таннага жылля, расчараваць людзей дзяржава не можа.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках