Асцярожна, пярэварацень у пагонах! (Фота)
37- 21.06.2012, 10:03
Віцебскія актывісты «Народнага Аўтаномнага Супраціву» правялі акцыю, прымеркаваную да новага прызначэння палкоўніка Яўсеева.
Маладыя людзі зрабілі трафарэты з партрэтам міліцыянта і папярэджаннем для грамадзянаў быць асцярожнымі. Падчас нанясення трафарэтаў ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў, піша ffight.org.
«Мы проста вырашылі зладзіць «цёплы» прыём Яўсеевау. У горадзе і так дастаткова так званых міліцыянтаў, якія як толькі могуць здзекуюцца з нашых людзей. Не хапала яшчэ, каб да іх далучыўся гэты маральны вырадак, які праславіўся на ўсю краіну сваімі «подзвігамі» падчас падаўлення акцый пратэсту. Віцкбчукі павінныя ведаць, што гэта за чалавек.
Мы зробім усё, каб ягоны твар стаў вядомы простым грамадзянам, каб пра ягоныя ўчынкі ведала вялікая частка насельніцтва. Хай ведае, куды прыехаў...», - пракаментавалі акцыю актывісты.
Нагадваем, што 15 чэрвеня Лукашэнка правёў шэраг кадравых перастановак. У выніку Ігар Яўсееў, які кіраваў разгонам мітынгу на плошчы Незалежнасці пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года, акцый «Стоп-бензін» і «маўклівых» акцый у Менску, стаў начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама.






