У рэстаранах Тапузідзіса атручваюцца людзі
56- 21.06.2012, 11:12
(абноўлена) Пасля наведвання «Robinson Club», які належыць набліжанаму да Лукашэнкі бізнесмэну, атруціліся 18 чалавек.
Пра гэта TUT.BY паведаміў чытач.
«Шэсць чалавек з розных кампаній, якія адпачывалі ў рэстаранным комплексе клуба «Рабінзон», у дадзены момант шпіталяваныя і знаходзяцца ў інфекцыйнай лякарні па вуліцы Крапоткіна», - паведаміў ён на ўмовах ананімнасці.
Ва УАЗ «Гарадская клінічная інфекцыйная лякарня» пацвердзілі, што ў нядзелю, 17 чэрвеня ў прыёмнае аддзяленне лякарні сталі паступаць людзі з ванітаваннем, тэмпературай і дыарэяй, якія паказвалі, што напярэдадні былі ў рэстаране «Robinson Club».
Як распавяла лекарка прыёмнага аддзялення, прымала пацыентаў, Святлана Малец, на ейнай змене паступіла тры чалавекі. «У 16.50 на хуткай прыехала дзяўчына, потым паступіла ейная маці. Пазней паступіла яшчэ адна дзяўчынка. Стан пацыентаў быў сярэдняй цяжкасці. Але сімптомы атручвання былі насамрэч», - сказала яна.
Людзі, па словах Святланы Малец, паступалі яшчэ і ў панядзелак, і нават сёння, 20 чэрвеня. На жаль, удакладніць дакладную колькасць чалавек не атрымалася: працоўны дзень загадчыцы кішачным аддзяленнем інфекцыйнай лякарні, куды паступілі пацыенты, ужо скончыўся.
Адміністратар рэстарана «Robinson Club» Раман паведаміў, што да іх пакуль са скаргамі ніхто не звяртаўся.
Як стала вядома ўдзень 21 чэрвеня, наведвальнікі, якія атруціліся ў Robinson Club, збіраюцца падаваць у суд на ўстанову.
Самі хворыя ад зносінаў з журналістамі пакуль адмаўляюцца. Па словах лекараў, справай ўжо займаецца адвакат.
Чым атруціліся людзі, пакуль невядома. Як распавялі Onliner.by ў кіраўніцтве Robinson Club, прадукты ўжо перададзены на экспертызу ў санэпідстанцыю. Да з'яўлення вынікаў установа не будзе даваць якіх-небудзь каментароў.
Нагадаем, набліжаны да Лукашэнкі бізнесмэн, уладальнік тытунёвай фабрыкі «Тытунь-інвест» і сеткі гіпермаркетаў «Карона» Павел Тапузідзіс адкрыў у жніўні рэстаран «Robinson Club» у пасёлку Ратамка.