29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь усё яшчэ спадзяецца ўступіць у СГА

4
Беларусь усё яшчэ спадзяецца ўступіць у СГА

Беларусь разлічвае да канца 2013 года завяршыць тэхнічны этап перамоваў па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу ў Менску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, перадае «Інтэрфакс».

«Ёсць суб'ектыўныя фактары, ёсць аб'ектыўныя. Калі мы абстрагуемся ад суб'ектыўных фактараў і аб'ектыўна правядзем тэхнічны этап перамоваў, то мы арыентуемся прыйсці да пэўнага рашэння да канца 2013 года», - сказаў Гур'янаў.

У сувязі з гэтым ён заўважыў, што гэты тэрмін - гэта ацэнка экспертаў беларускага МЗС, «з улікам таго, што нам не будуць чыніць перашкодаў і мы сваю «хатнюю працу» будзем рабіць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках