9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубінаў палохае ЕЗ актывізацыяй адносінаў з Расеяй

36
Рубінаў палохае ЕЗ актывізацыяй адносінаў з Расеяй

Беларускі «парламент» мае намер узмацніць і актывізаваць працу з Расеяй на фоне еўрапейскіх санкцый.

«Захад працягвае палітыку ціску і санкцый у дачыненні да нашай краіны», - сказаў у пятніцу ў Менску старшыня верхняй палаты беларускага «парламента» Анатоль Рубінаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле яго, «антыбеларускую рэзалюцыю еўрапалітыкам падрыхтавалі да разгляду на 21-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў пачатку ліпеня». «У пачатку ліпеня таксама плануецца завяршыць разгляд беларускага пытання на сесіі Рады па правах чалавека ААН», - працягнуў А.Рубінаў. Ён падкрэсліў, што «падобная правакацыйная дзейнасць патрабуе не толькі спакою і вытрымкі, але і актывізацыі і ўзмацнення працы на міжпарламенцкіх і міжнародных пляцоўках». «І прынцыповае пытанне для нас - актывізацыя працы са стратэгічным партнёрам і саюзнікам, Расейскай Федэрацыяй», - адзначыў А.Рубінаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках