10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя вярнула тэхніку «Радыё Рацыя» толькі праз месяц

1
Міліцыя вярнула тэхніку «Радыё Рацыя» толькі праз месяц

Цэлы месяц міліцыянты трымалі тэхніку ў сябе «на праверцы».

Аднак пра вынікі гэтай праверкі журналістам нічога не паведамілі. Як перадае прэс-служба БАЖ, у панядзелак, 4 чэрвеня, журналісту «Радыё Рацыя» Генадзю Барбарычу патэлефанавалі з міліцыі і прапанавалі вярнуць ноўтбук і сістэмны блок.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, увечары 2 мая ў рэдакцыі радыёстанцыі прайшоў ператрус. Напярэдадні афіцыйнага святкавання Дня Перамогі супрацоўнікі міліцыі УУС Цэнтральнага раёна Менска здзяйснялі абыход кватэр у дамах, размешчаных у раёне плошчы Перамогі. Офіс «Радыё Рацыя» размешчаны як раз у такім будынку. Дзверы міліцыянтам адчыніў журналіст Генадзь Барбарыч, які дзяжурыў у памяшканні. Убачыўшы лагатып радыёстанцыі і аргтэхніку, міліцыянты выклікалі падмогу, абшукалі офіс, канфіскавалі сістэмны блок і ноўтбук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках