9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касцяна высяляюць за нявыплату арэнды

11
Касцяна высяляюць за нявыплату арэнды

Офіс «Беларускага славянскага камітэта», які ўзначальвае былы «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Касцян, апячатаны супрацоўнікамі Менскага гаспадарчага суду.

Як піша «Наша Нiва», Сяргей Касцян на пытанне, што здарылася адказаў: «Напэўна, памылка. Я два тыдні ў лякарні быў, так што не ведаю. Заўтра пайду разбірацца».

Тэлефанаванне судоваму выканаўцу Кабылянскаму расставіў усё па сваіх месцах: «Выконваецца рашэнне суда. Мабыць, доўг за арэнду, таму і апячаталі. Часцей за ўсё менавіта так і здараецца».

Нагадаем, Сяргей Касцян вядомы сваімі скандальнымі ініцыятывамі і выказваннямі. Былы «палатачнік» неаднаразова заяўляў, што трэцяя сусветная вайна ўжо пачалася, а таксама прапаноўваў увесці гвалтоўную стэрылізацыю нядбалых бацькоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках