Зноў пачаліся «аблавы» на валютчыкаў
35- 5.06.2012, 17:51
4 чэрвеня каля чыгуначнага вакзалу ў Гомелі былі затрыманыя двое мужчын, якія праводзілі незаконную валютную аперацыю.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 35-гадовы індывідуальны прадпрымальнік спрабаваў абмяняць ў беспрацоўнага 57-гадовага валютчыка 2 тысячы даляраў ЗША на 17 мільёнаў беларускіх рублёў.
У дачыненні да абодвух супрацоўнікамі падатковай інспекцыі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, грошы ў суме 17 мільёнаў рублёў і 2 тысяч даляраў канфіскаваныя.