9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандысты сплаўлялі па Нёмане плыт з цыгарэт

20
Кантрабандысты сплаўлялі па Нёмане плыт з цыгарэт

Плыт быў забяспечаны GPS-трекерам, якія дазваляў адсочваць яго месцазнаходжанне.

Як паведаміў БелаПАН памочнік начальніка пагрангрупы Сяргей Шумейка, у ноч з 9 на 10 ліпеня на ўчастку аддзела пагранічнай службы «Парэчча» Гродзенскай пагранічнай групы пагранічным нарадам быў знойдзены плыт, які плыў па рацэ Нёман і складаўся з 12 корабаў цыгарэт, загорнутых у цэлафанавыя пакеты.

Імправізаваны плыт быў забяспечаны GPS-трекерам, які дазваляў адсочваць сплаў корабаў цыгарэт па рацэ.

Зараз праводзяцца праверачныя мерапрыемствы па ўсталяванні асоб, датычных да незаконнай перапраўцы падакцызных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках