«Палатачнік» Гумінскі пакрыўдзіўся на ПА АБСЕ
15- 11.07.2012, 11:15
«Дэпутат» Віктар Гумінскі назваў рэзалюцыю ПА АБСЕ «антыбеларускай».
У рэзалюцыі па Беларусі, якая была прынята на ХХI штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспеке і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ), не прагучала нічога новага.
Аб гэтым сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі, перадае карэспандэнт БелТА.
«Нічога новага ў гэтай рэзалюцыі мы не ўбачылі і не пачулі», - сказаў Віктар Гумінскі. Ён падкрэсліў, што многія факты, прыведзеныя ў тэксце рэзалюцыі, былі неаб'ектыўны і не адпавядалі рэчаіснасці: «Аб яе змесце я б не хацеў казаць, таму што яна калі не перапісана слова ў слова, то ў большасці сваёй зроблена з тых рэзалюцый, якія прымаліся Еўрапарламентам і ПА АБСЕ».
Акрамя таго, Віктар Гумінскі падкрэсліў: «Нягледзячы на тое што асобныя прадстаўнікі кіраўніцтва АБСЕ падкрэслівалі ў сваіх выступах важнасць такой формы працы, як дыялог, на жаль, на практыцы мы ўбачылі іншае. Нам у чарговы раз былі прапанаваны такія формы, як дыктат, ціск, ультыматумы, эканамічныя і палітычныя санкцыі, візавыя абмежаванні».
«Яны не гавораць пра тое, што ў нас каля 243 грамадзян неўяздныя ў ЕЗ і 32 прадпрыемствы знаходзяцца пад адпаведнымі санкцыямі ... Пры гэтым кажуць, што гэта на карысць беларускіх грамадзян. Самі можаце расцаніць, якое гэта дабро для работнікаў 32 прадпрыемстваў», - дадаў ён.
Нагадаем, як паведамляў сайт charter97.org, Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікала Беларусь неадкладна і без папярэдніх умоў вызваліць і апраўдаць усіх палітвязняў.