Дараднік Грыбаўскайтэ лічыць, што ЕЗ напужаў дыктатара
43- 11.07.2012, 15:04
Дараднік прэзідэнта Літвы абвінавачвае Еўразвяз у нецярплівасці ў адносінах да Лукашэнкі.
Літва баіцца, што калі Захад страціць цярпенне ў сувязі з паводзінамі Кіева, то на Украіне можа паўтарыцца «беларускі сцэнар», які выяўляецца ва ўзмацненні уплыва Расеі, сказаў саветнік прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ Дарюс Сямашка.
«На жаль, падзеі на Украіне складваюцца не так, як мы хацелі», - сказаў Сямашка брусельскім журналістам, якія знаходзяцца ў Літве. Яго словы цытуе BNS са спасылкай на партал euractiv.com.
«На Захадзе цярпення ўсё менш і менш. І мы сапраўды можам убачыць беларускі сцэнар. У нас не было цярпення з Украінай, не было цярпення з Беларуссю, з Лукашэнкам, зачынілі дзверы для перамоваў», - сказаў саветнік прэзідэнта.
Гаворачы аб візіце Грыбаўскайтэ ў Менск у 2010 годзе, Сямашка сказаў, што Лукашэнка перадалі, што ён павінен на выбарах прытрымлівацца стандартаў ЕЗ і правесці адпаведныя выбары - тады адпаведныя крокі распачне і ЕЗ.
«На жаль, гэта не спрацавала. Быць можа, са свайго боку мы былі занадта нецярплівымі. Працуючы з апазіцыяй, быць можа, занадта шмат надзей з ёй звязвалі. Цяпер лягчэй гаварыць з пазіцыі часу, але, быць можа, іншая тактыка больш бы сябе апраўдала. Калі б было менш амбіцый, быць можа, можна было дамовіцца з Лукашэнкам пра дыялог», - сказаў Сямашка.
Паводле яго слоў, ЕЗ хацеў «ўсё і адразу». «Лукашэнка спалохаўся, ён пачаў паводзіць сябе нерацыянальна, і мы канчаткова зачынілі дзверы. І што здарылася: ён паехаў у Расею. Ён прадаў частку маёмасці, але стаў больш залежаць ад Расеі», - сказаў ён.
«Мы рухаемся наперад да таго ж сцэнарыя з Украінай», - сказаў Сямашка.
Украінскія ўлады ў апошні час Захад крытыкуе за іх стаўленне да апазіцыі, па-першае, у турме знаходзіцца экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка.