У Менску больш не будуць будаваць лазні
35- 13.07.2012, 14:32
У сталіцы больш не з'явіцца ні адной лазні.
Такое рашэнне сёння прыняў Менскі гарадскі Савет дэпутатаў, перадае БелТА. Тлумачыцца гэта дрэннай рэнтабельнасцю: лазні з'яўляюцца сацыяльна значным аб'ектам, таму цэны на іх паслугі рэгулююцца. Акрамя таго, выйсці на акупляльнасць не атрымоўваецца з-за тарыфаў на ваду і энергарэсурсы, якія пастаянна растуць. За 2011 год практычна ўсе такія арганізацыі атрымалі страту.
Гарадскі Савет пастанавіў, што лазневыя паслугі ў далейшым будуць прадастаўляць фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, узвядзенне якіх намечана на бліжэйшыя гады ў розных раёнах Менска. Яны прадставяць менчукам развітую інфраструктуру, якая, апроч іншага, уключае SPA-цэнтры, залы фітнесу, аб'екты грамадскага харчавання і інш
Існуючыя лазні будуць працаваць у ранейшым рэжыме, але гарадскія ўлады збіраюцца прапаноўваць іх інвестарам для далейшай рэканструкцыі ў ФАКі. Усяго ў Менску вызначана 11 зямельных участкаў для размяшчэння фізкультурна-аздараўленчых комплексаў. Па двух (у Завадскім і Цэнтральным раёнах) ужо пачата праектаванне, па астатніх сфарміраваны інвестыцыйныя прапановы.