9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзкалій» ствараюць у спешцы

4
«Саюзкалій» ствараюць у спешцы

Беларусь і Расея да канца бягучага - пачатку наступнага года створаць і зарэгіструюць у Швейцарыі кампанію «Саюзкалій».

Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, піша «Інтэрфакс».

«Было шмат розных меркаванняў наконт неабходнасці стварэння дадзенай кампаніі, у сувязі з чым мне прыйшлося правесці 15 пагаджальных нарад з беларускім і расейскім бакамі. Мы прыйшлі да адназначнага рашэння аб стварэнні кампаніі, прэзідэнт Беларусі даў згоду на яе рэгістрацыю. Кампанія будзе створана калі не да канца бягучага, то да пачатку наступнага года», - кажа Сямашка.

Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што «ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) застаецца цэнтрам кампетэнтнасці, генеральным прадстаўніком «Саюзкалія» у Менску».

Нагадаем, што кампанія «Саюзкалій» ствараецца з мэтай паставак мінеральных угнаенняў, вырабленых «Беларуськаліем» і расейскім «Уралкаліем», на сусветныя рынкі. Трэйдарам двух кампаній з'яўляецца Беларуская калійная кампанія. Плануецца, што «Саюзкалій» будзе зарэгістраваны ў Швейцарыі. Па інфармацыі міжнароднай дзелавой газеты Financial Times, гэта робіцца для таго каб абыйсці эканамічныя санкцыі і атрымаць танныя крэдыты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках