9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС рэкамендуе не ездзіць у Сірыю

7
МЗС рэкамендуе не ездзіць у Сірыю

Беларускае МЗС рэкамендуе грамадзянам краіны ўстрымацца ад паездак у Сірыю.

«У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліке МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Сірыю да стабілізацыі становішча», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС.

Таксама МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі, пакінуць населеныя пункты, дзе вядуцца ваенныя дзеянні, і ўстрымацца ад наведвання раёнаў, дзе існуе верагоднасць узнікнення такіх дзеянняў.

«Мы спадзяемся на хуткае аднаўленне міру і правапарадку ў гэтай дружалюбнай краіне», - падкрэсліваецца ў паведамленні МЗС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках