9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 200 беларусаў «завязнулі» у Бургасе

2

Больш за 200 беларускіх турыстаў павінны былі сёння вылецець з аэрапорта Бургаса, які пасля ўчорашняга тэракту зачынены на суткі да сённяшняга вечара.

Як паведамілі БелТА ў турфірме «Аэротрэвел», турысты, па ўсёй бачнасці, знаходзяцца ў аэрапорце Бургаса і чакаюць бліжэйшага рэйса. З-за выбуху аўтобуса з ізраільскімі турыстамі аэрапорт Бургаса не прымае самалёты да 18.00. Чартарны рэйс з Менска, які быў запланаваны на 5.45 раніцы, павінен выляцець толькі ў 21.30. Гэта значыць, у лепшым выпадку беларускія турысты змогуць пакінуць Бургас ноччу.

Больш пашанцавала турыстам, якія павінны вылецець з Бургаса ў 16.30. Іх рэйс пераносіцца толькі на тры гадзіны: з Менска чартар адправіцца ў 16.30, а балгарскі аэрапорт пакіне ў 19.30.

Як адзначылі ў кампаніі, за камфортнае і бяспечнае знаходжанне беларускіх турыстаў адказвае балгарскі бок. Менская турфірма параіла балгарскім тураператарам па магчымасці не вывозіць турыстаў з гатэляў. Тых жа, хто ўжо знаходзіцца ў аэрапорце Бургаса, павінны забяспечыць як мінімум пітной вадой.

Заложнікамі сітуацыі апынуліся і больш за 200 турыстаў, якія сёння павінны выляцець на адпачынак з Менска ў Бургас. Але ў іх выпадку можна не сядзець на чамаданах і правесці вольны час у сталіцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках