9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах знайшлі танкавы снарад

28
У Драздах знайшлі танкавы снарад

На будоўлі аквапарка каля Драздоў будаўнікі знайшлі небяспечную знаходку.

Учора, 19 ліпеня, на пляцоўку ў раёне скрыжавання МКАД і праспекта Пераможцаў, дзе поўным ходам ідзе будаўніцтва Менскага аквапарку, прыехалі міліцыянты, сапёры і спецыялісты МНС. Прычына - адзін з будаўнікоў падчас землеройных работ знайшоў сучасны вайсковы боепрыпас, паведамляе TUT.by.

Як паведаміла інфармаваная крыніца ў сілавых структурах, трывогу выклікаў сучасны (зусім не часоў ВАВ, як гэта звычайна бывае) армейскі танкавы кумулятыўны 125-міліметровы снарад.

Да месца выкліку выехалі выбухатэхнікі Унутраных войскаў з ваеннай часткі 5448, а ачапленнем будоўлі заняліся міліцыянты РУУС Цэнтральнага раёна Менска. У выніку абследавання высветлілася, што эвакуацыя будаўнікоў не патрабуецца.

На сёння запланавана канфіскацыя і знішчэнне небяспечнай знаходкі. Займацца гэтым будуць выбухатэхнікі Унутраных войскаў. Як адносна новы снарад патрапіў на будоўлю, будуць разбірацца следчыя адпаведных структур.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках