9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 40 грамадзян Беларусі пацярпелі ў ДТЗ ва Украіне (Фота)

82

(абноўлена) Аўтобус з грамадзянамі Беларусі трапіў у ДТЗ у Херсонскай вобласці.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння вечарам 21 ліпеня ў Херсонскай вобласці Украіны пацярпелі 43 беларускіх грамадзяніна, якія вярталіся з адпачынку ў Крыме, паведамляе МЗС Беларусі.

Аварыя адбылася 21 ліпеня прыкладна ў 23.40 у Каланчакскім раёне Херсонскай вобласці, на 105-м кіламетры аўтатрасы Сімферопаль-Херсон.

Адбылося лабавое сутыкненне грузавога мікрааўтобуса Ford Transit і аўтобуса CETRA, на якім 46 грамадзян Беларусі вярталіся ў Менск з пасёлка Чарнаморскае ў Крыме. Пасля сутыкнення аўтобус перавярнуўся на бок, у яго ўрэзаўся легкавы аўтамабіль ЛАДА Каліна.

Па першапачатковай інфармацыі ўкраінскага МНС, былі шпіталізаваныя 35 чалавек, у тым ліку 32 грамадзяніна Беларусі, з іх чацвёра - у цяжкім стане.

Паводле звестак МЗС Беларусі, усяго пацярпелі 43 беларускіх грамадзяніна, з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваныя 29. Загінулых няма.

Для высвятлення абставінаў трагедыі і аказання неабходнай дапамогі да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі генеральнага консульства Беларусі ў Адэсе і амбасады Беларусі ва Украіне. Дыпламаты працуюць у цесным кантакце з медыцынскімі ўстановамі, дзе знаходзяцца пацярпелыя беларусы, а таксама з праваахоўнымі органамі, якія вядуць расследаванне здарэння.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках