9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў выгнаць студэнтаў на заводы і фермы

211
Лукашэнка загадаў выгнаць студэнтаў на заводы і фермы

Кіраўнік даручыў скараціць тэрміны навучання па некаторых спецыяльнасцях.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гэта сёння на сустрэчы з міністрам адукацыі Аляксандрам Маскевічам. Кіраўнік запатрабаваў перанесці цэнтр цяжару з ВНУ і ССНУ на вытворчасць, а таксама выказаўся за скарачэнне на паўгода-год тэрміну навучання па асобных спецыяльнасцях, перадае тэлеканал СТВ.

На думку экспертаў, у гэты спіс могуць патрапіць педагагічныя, эканамічныя, тэхнічныя і іншыя ненавукаёмкія спецыяльнасці - каля 60% ад усіх існуючых у Беларусі. Вучэбныя планы ўжо пераглядаюцца.

«Трэба перанесці цэнтр цяжару ў вытворчасці: на палі, на фермы, на заводы, на фабрыкі. І там вучыць будучых спецыялістаў. Два гады, напрыклад, яны павінны грызці навуку ў сценах акадэмій, універсітэтаў і інстытутаў, а астатнія два гады, калі мы скарачаем з пяці да чатырох гадоў адукацыю па некаторых спецыяльнасцях, яны павінны быць на пэўнай вытворчасці», - заявіў дыктатар.

«Калі чалавек трапіў не туды, дык няхай ён яшчэ ў студэнцкія гады зразумее, што ён не туды трапіў, і хай шукае сваю дарогу ў жыцці. А не тое што мы яму адукацыю далі, а ён па сваёй адукацыі працаваць не зможа», - лічыць Лукашэнка.

Напісаць каментар 211

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках