Пажар на рынку ў Лельчыцах (Фота)
5- 27.07.2012, 11:14
Згарэла шэсць павільёнаў.
Раніцай 27 ліпеня на рынку «Растоўскі» у Лельчыцах пачаўся пажар з-за замыкання электраправодкі.
Ратавальнікам патэлефанаваў мясцовы вартаўнік. Да месца пажару адправілі 10 адзінак тэхнікі, паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, перадае БелаПАН.
Да таго моманту, калі пажарныя прыехалі, адкрытым агнём гарэла ўжо тры павільёна. Патушыць пажар удалося праз гадзіну. У выніку згарэла маёмасць у шасці гандлёвых павільёнах і дах на агульнай плошчы 120 квадратных метраў.
Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі. Рынак належыць прыватнаму вытворча-гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Рост».
