Ганчарэнка гатовы саступіць сваю пасаду Глебу
24- 30.07.2012, 16:53
Галоўны трэнер БАТЭ падчас прэс-канферэнцыі адказаў на пытанні аб прыходзе ў каманду Аляксандра Глеба.
«Думаю, наяўнасць Глеба развяжа рукі астатнім ігракам на поле», - сказаў ён.
Таксама Віктар Ганчарэнка адзначыў, што будзе рады, калі Аляксандр Глеб заменіць яго на пасадзе трэнера, паведамляе «Прэсбол».
«Такая праца. Калісьці мне давядзецца сысці. Калі на замену прыйдзе Глеб, буду толькі рады. Хоць Саша сказаў, што, гледзячы на тое, як за апошні час пасівеў Арсэн Венгер, трэнерская будучыня яго не вельмі прыцягвае», - сказаў трэнер БАТЭ.
Як паведамляў сайт charter97.org, Аляксандр Глеб, самы тытулаваны беларускі футбаліст, падпісаў кантракт з БАТЭ 26 ліпеня.
Глеб 6 разоў прызнаваўся лепшым іграком Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008). За сваю кар'еру ён станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2008/09), чэмпіёнам Іспаніі (2008/09), чэмпіёнам Беларусі (1999), уладальнікам Кубка Іспаніі (2008/09), уладальнікам Кубка англійскай лігі (2010/11), срэбраным прызёрам чэмпіянату Германіі (2002/03), бронзавым прызёрам чэмпіянату Англіі (2007/08).
Аляксандр выступаў за БАТЭ (1999-2000), нямецкі «Штутгарт» (2000-05, 2009-10), англійскі «Арсенал» (2005-08), іспанскую «Барселону» (2008-09), англійскі «Бірмінгем Сіці» ( 2010-11), нямецкі «Вольфсбург» (2011) і расейскія «Крылы Саветаў» (2012).