Пад Пінскам вяскоўцы спалілі экскаватар за Br300 мільёнаў
13- 31.07.2012, 12:11
Здарэнне адбылося каля вёскі Дабраслаўкі.
Экскаватар Hyundai належаў прыватнай будаўнічай фірме.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, атрымалася ўстанавіць, што тэхніку ў поле падпалілі два жыхары суседняй вёскі, адзін з якіх працаваў на будоўлі.
Падпальшчыкі затрыманыя, кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі ацаніла страты на суму больш 335 мільёнаў рублёў (больш за 40 тысяч даляраў).
Следчым камітэтам узбуджаная крымінальная справа.