9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Заявы Менска больш падобныя на рэакцыю безнадзейнага

4
Эксперт: Заявы Менска больш падобныя на рэакцыю безнадзейнага

Калі па Беларусі працаваў Адрыян Севярын, сітуацыя вакол яе была іншая – не было такога адзінства Захаду супраць Лукашэнкі, якое назіраецца цяпер.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю карэспандэнту сайта «Товарищ.online» выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, 5 ліпеня Рада ААН па правах чалавека (СПЧ) прагаласавала за ўвядзенне мандата спецдакладчыка па Беларусі. За такое рашэнне выступілі 22 краіны, супраць — 5, устрымаліся — 20.

У рэзалюцыі, акрамя ўсяго іншага, знаходзіцца заклік да беларускіх улад неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і правесці поўнае расследаванне ўсіх паведамленняў аб ужыванні да іх катаванняў, а таксама пра паўнавартаснае супрацоўніцтва са спецдакладчыкам, прадастаўленні яму ўсёй патрэбнай інфармацыі і магчымасцяў наведаць краіну.

Афіцыйны Менск, вуснамі прэс-службы Міністэрства замежных спраў досыць нярвова адрэагаваў на вестку з арганізацыі, заснавальнікам якой выступіў у 1945 годзе.

У пашыранай заяве гаворыцца, што прыняцце рэзалюцыі сведчыць аб тым, што еўрапейскія краіны «працягваюць выкарыстоўваць праваабарончую тэматыку ў якасці спосаба палітычнага маніпулявання і ціску».

«Беларусь катэгарычна адхіляе дадзеную рэзалюцыю як палітычна матываваную і тою, якая не мае нічога агульнага з падтрымкай праў чалавека. Беларускі бок таксама не прызнае мандат спецыяльнага дакладчыка СПЧ па Беларусі, які ствараецца дадзенай рэзалюцыяй, і не будзе з ім супрацоўнічаць», - падкрэслілі ў МЗС.

Знешнепалітычнае ведамства Беларусі лічыць, што пост спецдакладчыка, які існаваў раней у Беларусі «цалкам сябе дыскрэдытаваў і менавіта таму быў скасаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2007 годзе».

Па меркаванні Рамана Якаўлеўскага, важна адзначыць, што дадзенае пытанне ініцыяваў Еўразвяз, бо гэта сведчыць пра тое, што «Брусэль і ААН выступілі адным голасам. Узняцце беларускай тэмы з еўрапейскага на сусветны ўзровень азначае, што, нягледзячы на іншыя важныя праблемы, якім ААН надае ўвагу, гэта тэма зараз таксама будзе ўвесь час знаходзіцца ў цэнтры ўвагі».

Каментуючы заяву МЗС Беларусі, эксперт адзначыў, што, «натуральна, такое міжнароднае «прызнанне» ніяк не задавальняе кіруючы рэжым у Беларусі». Па яго меркаванні, «заява аб несупрацоўніцтве са спецдакладчыкам больш падобна на рэакцыю безнадзейнага, чым разумнага».

Палітаглядальнік не звязвае ўвядзенне мандата спецдакладчыка з надыходзячай выбарчай кампаніяй у рэспубліцы: «Што да так званых выбараў у Беларусі, то іх, хутчэй за ўсё, зацьміць сітуацыя, якая развіваецца ва Украіне, дзе могуць адбыцца не толькі планавыя парламенцкія, але і датэрміновыя прэзідэнцкія выбары».

Кажучы пра «выпад» беларускага боку ў адрас папярэдняга спецдакладчыка, Раман Якаўлеўскі звярнуў увагу на тое, што калі па Беларусі працаваў Адрыян Севярын, «сітуацыя вакол яе ўсё ж была іншая»: «Не было такога адзінства Захаду супраць Лукашэнкі, як гэта назіраецца цяпер. Так што афіцыйны Менск кажа пра мінулае, а не пра бліжэйшую будучыню, якую, хутчэй за ўсё, апалагеты рэжыму не ўсведамляюць да канца».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках