9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рашэнне ЕЗ па Беларусі чакаецца ў 17.00

11
Рашэнне ЕЗ па Беларусі чакаецца ў 17.00

Беларусь - адзіная тэма, якую абмяркоўваюць сёння на пазачарговым пасяджэнні еўрапейскія дыпламаты.

Нагадаем, прычынай яго экстранага склікання было закрыццё беларускімі ўладамі амбасады Швецыі ў Менску. Усім шведскім дыпламатам было прапанавана вярнуцца дадому да канца жніўня. Раней з Беларусі быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.

Крыніцы ў Брусэлі паведамляюць розныя варыянты рэакцыі на дэмарш афіцыйнага Менска. Учора ў інтэрв'ю брусельскаму выданню EUobserver некалькі дыпламатаў сказалі, што ЕЗ можа адклікаць усіх амбасадараў з Беларусі. Сёння агенцтва АР пацвердзіла, што меры, якія будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні, могуць уключаць рэкамендацыі да адклікання ўсіх амбасадараў ЕЗ у Менску, хоць гэта рашэнне будзе пакінута на меркаванне асобных урадаў.

Пасяджанне ў Брусэлі пачнецца ў 15.45 па менскім часе. Яго вынікі чакаюцца да 17 гадзін, перадае dpa са спасылкай на намесніка прэс-сакратара Кэтрын Эштан Себасцьяна Брабанта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках