Бацьку Мікалая Статкевіча павіншавалі з днём нараджэння сына (Фота)
5- 13.08.2012, 9:06
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 12 жніўня павіншавалі Віктара Статкевіча з днём нараджэння яго сына Мікалая.
Нагадаем, Мікалай Статкевіч адбывае турэмнае зняволенне ў Магілёўскай турме № 4 узмоцненага рэжыму за падзеі ў Менску 19 снежня 2010 года. 12 жніўня яму споўнілася 56 гадоў.
«Гэта ўжо другі год нараджэння, які ён сустракае ў турме. 11 жніўня мы накіравалі Мікалаю Статкевічу віншавальную тэлеграму, у якой пажадалі яму моцнага здароўя, мужнасці і хутчэйшага вызвалення», - сказаў кіраўнік гарадской арганізацыі Рух «За Свабоду» Віктар Сырыца.
Пагаварылі пра лёс палітвязняў, цяперашнія парламенцкія выбары, пра сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў дзяржаве, паведамляе ПЦ «Вясна».
«Віктар Паўлавіч прачытаў нам апошнія лісты ад сына Мікалая, а мы маральна падтрымалі яго ў гэты нялёгкі час», - растлумачыў Віктар Сырыца.
