9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Сурапіна: «Будзем дамагацца, каб і без шведаў прымалі меры»

20
Алена Сурапіна: «Будзем дамагацца, каб і без шведаў прымалі меры»

Сем'і Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, арыштаваных у справе шведскага «плюшавага дэсанта», спадзяюцца на хуткае вызваленне сваіх сыноў.

У гэтай справе яны не ўскладаюць вялікіх надзей на прыезд у Беларусь або адмову ад яго ўдзельнікаў акцыі - прадстаўнікоў шведскай кампаніі Studio Total, перадае «Радыё Свабода».

«Я ўжо і не ведаю, на што спадзявацца. Адвакат мяне падтрымлівае, паперы неабходныя піша і кажа, што спадзяецца на лепшае. Людзі не спяць, працуюць і вось шведы таксама... Я спадзяюся, вядома, што нешта вырашыцца. Яны ж назваліся - значыць, няхай едуць. А нашы дзеці пры чым? Той жа Башарымаў, мой Антон? Я нават, калі пачула, што амбасаду шведскую зачыняюць - я гэтыя справы ні ў якім разе не звязваю, - кажуць, што скончыўся тэрмін працы амбасадара. Таксама падумала, што ў гэтай справе разбяруцца. Ну, а калі шведы не прыедуць, то я не ведаю што будзе. Будзем, значыць, пісаць, жаліцца, каб і без шведаў якія меры прымалі. Будзем працаваць», - кажа маці Антона Сурапіна Алена.

Маці Сяргея Башарымава Людміла распавядае: «Пакуль што ўсё па-ранейшаму. Пісаць ён піша, перадачы перадаем. А астатняе - усё без змен. Піша, што нічога не разумее-за што яго трымаюць, што ні ў чым не вінаваты. Натуральна, што ўсё гэта непрыемна, чалавек хвалюецца і за гэтую сітуацыю, і за працу, і за ўсё...

Шведы, вядома, наўрад ці прыедуць сюды цяпер, так як гэтая сітуацыя вельмі незразумелая... І ці будзе нешта ад іх залежаць? Наўрад ці ад іх можа залежаць. Мне здаецца, што яны маглі б даць нейкія афіцыйныя паказанні ў адной з еўрапейскіх краін і пераслаць да нас у КДБ. Але ці будуць гэтыя паказанні на нешта ўплываць - складана сказаць. Наогул цяжка пра штосьці судзіць, таму што ад усіх нас так мала залежыць... Ад гэтага, вядома, вельмі цяжка маральна... Але я вельмі спадзяюся, што ўсё ж такі неяк разбяруцца і ўсё скончыцца так, як і павінна скончыцца, калі людзі не вінаватыя».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках