Сайт для стварэння петыцый зноў даступны ў Беларусі
3- 21.08.2012, 11:59
Change.org не адкрываўся з 12 жніўня.
На сайце вёўся збор подпісаў за вызваленне Aнтона Сурапіна і Сяргея Башарымава. 12 жніўня стала вядома, што change.org не адчыняецца з Беларусі. Як высветлілася, з сайта вялося рассыланне тысяч лістоў на электронную пошту пракуратуры, за што сайт і маглі заблакаваць. Цяпер жа сайт для стварэння петыцый і збору подпісаў пад іх зноў адкрываецца з Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, што 17 жніўня Сурапіна і Башарымава вызвалілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.