КДБ арыштаваў сваяка генеральнага пракурора?
19- 22.08.2012, 11:29
У Светлагорску за хабар арыштаваны суддзя, як мяркуецца, сваяк генпракурора РБ Аляксандра Канюка.
Як паведаміла «Белорусскому партизану» крыніца ў праваахоўных органах, у Светлагорску ў мінулую пятніцу затрыманы супрацоўнікамі КДБ за атрыманне хабару суддзя Вашчылін Віталь Аляксандравіч. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3. арт.430.
Як мяркуецца, Віталь Вашчылін з'яўляецца сваяком нядаўна прызначанага генеральнага пракурора Аляксандра Канюка.