9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мілінкевіч: Улады не ідуць на гульню ў дэмакратыю

74
Аляксандр Мілінкевіч: Улады не ідуць на гульню ў дэмакратыю

Улада дзейнічае кіруючыся мэтазгоднасцю, а не законам, лічыць лідэр руху «За свабоду».

«Подпісы, што мы здалі правяралі дзве групы графолагаў з МУС. У іх не было прэтэнзій да саміх подпісаў, а толькі да таго, што не той рукой пастаўлена дата. Чапляліся як маглі. Калі б яны разумелі важнасць пакрокавай нармалізацыі адносінаў з Захадам, то бачылі б неабходнасць знаходжання ў парламенце людзей з іншым меркаваннем. Я думаў, што яны ўжо да гэтага саспелі, але зусім не саспелі», - сказаў палітык у інтэрв'ю газеце «Наша Ніва».

«Спачатку правяралі 200 подпісаў. Пасля на дадатковую праверку ўзялі яшчэ 150. З гэтых 350 - 99 былі прызнаныя несапраўднымі. Але абсалютная лухта. У маёй камандзе працавалі вопытныя людзі, якія праводзяць не першую кампанію», - абураецца Мілінкевіч.

На пытанне, ці знерваваўся ён, палітык адказаў: «Ведаеце, так. Не таму, што верыў у справядлівасць. А таму, што хачу працаваць з людзьмі. Вельмі хацелася ярка правесці другую фазу кампаніі. Зрэшты, буду працаваць і без выбараў: сустракацца з людзьмі, ездзіць па краіне. Мне здавалася, што ўлады больш цвяроза ацэньваюць свае сілы. Гатовыя пайсці на нейкую эвалюцыю, гульню ў дэмакратыю, калі хочаце. Не ідуць. Самі ж наносяць сабе шкоду».

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках