9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэе школьнае харчаванне

33
Даражэе школьнае харчаванне

З новага навучальнага года ў Менску вырастуць кошты на школьнае харчаванне.

Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Лілія Леўчык 23 жніўня на пасяджэнні круглага стала ў Менску, перадае БелаПАН.

Паводле яе слоў, згодна з папярэдняй ацэнкай, у сярэднім аднаразовае гарачае харчаванне ў школе будзе каштаваць 9-10 тысяч, тады як у траўні яно абыходзілася ў 8 - 8,5 тыс. рублёў.

Як адзначыла Леўчык, на ўзгадненні знаходзіцца праект пастановы Саўміна, якім прадугледжана павелічэнне на 35% грашовых норм для школьнікаў, якія сілкуюцца бясплатна. «У залежнасці ад гэтага будзем вызначаць кошт харчавання за наяўны разлік», - сказала яна.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках