20 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанка: Украіну цягнуць ва ўчорашні дзень i ператвараюць у Беларусь

20
Юшчанка: Украіну цягнуць ва ўчорашні дзень i ператвараюць у Беларусь

Былы прэзідэнт Украіны лічыць, што краіна знаходзіцца ў кроку ад беларускага сцэнара.

Такое меркаванне Віктар Юшчанка выказаў у інтэрв'ю газеце «Украина молода», паведамляе utro.ua.

«Мы прыйшлі ў зону досыць сур'ёзнай міжнароднай ізаляцыі, чаго не было яшчэ тры гады таму... У нас менш сяброў, мы прывыкаем да таго, што ўлада нас паціху штурхае ў сюжэт з працоўнай назвай «Беларусь-2», - адзначыў палітык.

На яго думку, Украіну «цягнуць ва ўчорашні дзень - у азіяцкую прастору, далей ад еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. Мы спыніліся ў даволі адчувальны момант, некалькі выніковы: калі Украіна ўступіла ў Балонскі працэс, уступіла ў СГА, дамаглася адмены папраўкі Джэксана-Вініка, лібералізавала візавыя адносіны з Еўразвязам. Заставалася толькі асацыяванае членства Украіны ў ЕЗ. А зона свабоднага гандлю - гэта асобны прыз для Украіны быў».

Экс-прэзідэнт лічыць, што ўкраінскае пытанне заўсёды будзе пытаннем № 1 у знешнепалітычнай дзейнасці Расеі, таму што «ні адзін расейскі праект без удзелу Украіны ніколі не будзе камплектным, эфектыўным».

Віктар Юшчанка стаў трэцім прэзідэнтам Украіны пасля «Аранжавай рэвалюцыі» - масавых пратэстаў жыхароў краіны супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, сёння Украіна адзначае Дзень незалежнасці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках