Беларускі спявак Якаў Навуменка памёр у Севастопалі
45- 27.08.2012, 12:32
(абноўлена) Некалькі дзён народны артыст Беларусі правёў у коме ва ўкраінскім шпіталі.
Як піша «Комсомольская правда в Беларуси», Якаў Навуменка тыдзень таму з сынам Ціханам былі ў Севастопалі на канцэрце ў зале сярод гледачоў. А калі на сцэну выйшаў добры сябар Якава Паўлавіча, спявак вырашыў падысці да яго. Дарогу заступіў ахоўнік. Вядома, што далей здарылася буйная сварка, ахоўнік ніяк не жадаў пускаць Навуменку за кулісы. І ў выніку ўжыў сілу...
Па інфармацыі «Еўрарадыё», Якаву Навуменке праламалі чэрап, а яго сыну зламалі сківіцу.
Увесь гэты час ён правёў у мясцовым шпіталі - у коме, на апараце штучнага дыхання. Сёння стала вядома, што спявак сканаў.
Якаў Навуменка - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, мастацкі кіраўнік творчага аб'яднання «Белканцэрт».