9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька: Студэнты павінны самі зарабіць на праезд

70
Ладуцька: Студэнты павінны самі зарабіць на праезд

Вяртаць бясплатны праезд студэнтам з 1 верасня не будуць.

Як адзначыў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, неабходнасці ў вяртанні такой льготы для студэнтаў няма. «У мінулым годзе, улічваючы няпростую эканамічную сітуацыю, мы прынялі рашэнне падтрымаць моладзь. Зараз эканамічнае становішча і ўзровень даходаў насельніцтва змяніліся», - растлумачыў ён.

Па словах Мікалая Ладуцькі, у сталіцы для маладых людзей існуе шмат магчымасцяў для падпрацоўкі ў вольны ад вучобы час, перадае БелТА.

Ёсць вакансіі ў сферы паслуг, гасцінічнага бізнесу, высокіх тэхналогій, будаўніцтва і інш. «Неабходна стварыць умовы для працаўладкавання моладзі. Студэнцкія атрады не павінны скончыць працу 1 верасня, а павінны працягваць сваю дзейнасць», - сказаў старшыня Менгарвыканкама.

Адмена льготы не распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ горада - школьнікі, як і раней, маюць права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце сталіцы.

Нагадаем, з 1 ліпеня для студэнтаў і навучэнцаў адмянілі бясплатны праезд у грамадскім транспарце, пры гэтым чыноўнікі абяцалі, што вернуць льготу з 1 верасня.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках