9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севастопальская міліцыя: Якава Навуменку збілі ў вулічнай бойцы

18
Севастопальская міліцыя: Якава Навуменку збілі ў вулічнай бойцы

Украінскія праваахоўнікі абвяргаюць інфармацыю аб тым, што Народнага артыста Беларусі смяротна траўмаваў ахоўнік на канцэрце.

Вольга Ярмоленка, кампетэнтная службовая асоба з севастопальскай міліцыі распавяла «Еўрарадыё», што Якаў Навуменка быў збіты ў вулічнай бойцы.

«Канфлікт адбыўся 19 жніўня ў цэнтры горада на плошчы Нахімава. У цяперашні час Следчым упраўленнем Упраўлення МУС па горадзе Севастопалі ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 115 крымінальнага кодэкса Украіны («наўмыснае забойства»). У гэты вечар не было ніякага канцэрту, не было ніякага ахоўніка. Гэта проста вялікая плошча ў цэнтры горада. Побач - Графская прыстань, Прыморскі бульвар, вялікая колькасць людзей. Проста здарыўся канфлікт паміж артыстам і нявызначанай асобай», - сказала яна.

Нагадаем, Якаў Навуменка памёр у рэанімацыі севастопальскага гарадскога шпіталя № 1 праз тыдзень пасля здарэння. Злачынец, які смяротна траўмаваў артыста, не затрыманы.

Якаў Навуменка нарадзіўся 28 сакавіка 1959 года ў Оршы. Скончыў Менскае музычнае вучылішча, а потым і Гнесінскае. Год таму спявак атрымаў званне Народнага артыста Беларусі. Тады ж ён адзначыў 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках