18 красавiка 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Зміцеру Завадскаму споўнілася б 40 гадоў

12
Сёння Зміцеру Завадскаму споўнілася б 40 гадоў

Журналіст быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года па дарозе ў аэрапорт «Менск-2».

Яго машына была пазней знойдзена ў аэрапорце, але сам Зміцер Завадскі знойдзены не быў. Ён працаваў аператарам расейскага тэлеканала ОРТ у Беларусі. Раней, з 1994 па 1997 год быў асабістым аператарам Лукашэнкі.

У верасні 2002 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы заявіла, што сур'ёзна занепакоеная адсутнасцю прагрэсу ў справе і заснавала следчы падкамітэт для расследавання справы «зніклых» у Беларусі палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Пачынаючы з 2000 года, чатыры разы пракуратура закрывала і аднаўляла расследаванне справы аб знікненні Зміцера Завадскага. У апошні раз крымінальная справа была прыпынена ў красавіку 2006 года.

У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў двух былых афіцэраў МУС - Валерыя Ігнатовіча і Зміцера Маліка - за выкраданне Зміцера Завадскага да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні Завадскага. Па іншым эпізодзе крымінальнай справы Ігнатовіч і Малік былі асуджаныя да пажыццёвага зняволення за забойства яшчэ пяці чалавек. У аднаго з асуджаных - Валерыя Ігнатовіча - па версіі пракуратуры быў матыў здзейсніць злачынства. Ён нібыта помсціў тэлеаператару за матэрыял, у якім фігураваў. У яго аўтамабілі была знойдзеная рыдлёўка са слядамі крыві Завадскага.

У дачыненне гэтых людзей да выкрадання Завадскага мала хто паверыў. Цела яго знойдзена не было.

Міжнародныя арганізацыі і праваабаронцы абвінавачваюць беларускія ўлады ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў Зміцера Завадскага і іншых вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў краіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках