9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развітанне з Якавам Навуменкай пройдзе 29 жніўня ў Менску

7
Развітанне з Якавам Навуменкай пройдзе 29 жніўня ў Менску

Развітанне з народным артыстам Беларусі спеваком Якавам Навуменкай пройдзе ў сераду, 29 жніўня, у Белдзяржфілармоніі з 11.00 да 14.00.

Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 13.00, паведаміў БелаПАН дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. І.Жыновіча Барыс Ліўшчыц.

«Цела Навуменкі будзе крэміравана і пахавана пазней, хутчэй за ўсё на Маскоўскіх (Усходніх - БелаПАН.) могілках Менска», - сказаў Ліўшчыц.

Цела спевака будзе дастаўлена ў Менск сёння. Навуменка загінуў у Севастопалі, дзе адпачываў з сынам у сваякоў. Па афіцыйных звестках, спявак быў збіты невядомым у цэнтры горада 19 жніўня, а 26-га памёр у мясцовым шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць.

Якаў Навуменка нарадзіўся 28 сакавіка 1959 года ў Оршы Віцебскай вобласці. Свой шлях на вялікую сцэну артыст пачаў у 1984 годзе, калі прыйшоў працаваць артыстам-вакалістам у ансамбль народнай музыкі Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Потым была вучоба ў Расейскай акадэміі музыкі па спецыяльнасці «сольныя народныя спевы» і праца ў якасці саліста ў вядомых музычных калектывах краіны. Апошнія восем гадоў Якаў Навуменка працаваў у Нацыянальным акадэмічным народным аркестры Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча Белдзяржфілармоніі. У 2011 годзе Навуменке было прысвоена ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках