Лукашэнка даў Аліеву ордэн
31- 28.08.2012, 16:31
Кіраўнік прыняў рашэнне аб узнагароджанні Ільхама Аліева ордэнам Дружбы народаў.
«Мною прынята рашэнне аб узнагароджанні прэзідэнта Азербайджана ордэнам Дружбы народаў, які ўручаецца палітычным дзеячам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай дзяржавы», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Менску, падводзячы вынікі перамоў, паведамляе «Інтэрфакс».
«Гэта гістарычная ўзнагарода, даніна павагі вам і ўсяму азербайджанскаму народу», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да І.Аліева.
Кіраўнік зноў падзякаваў Аліеву за падтрымку ў «цяжкую хвіліну». «Калі нам было вельмі цяжка, мы звярнуліся да шэрагу дзяржаў за дапамогай. І першым адгукнуўся Азербайджан», - сказаў Лукашэнка.
Аліеў на гэта адказаў, што за апошнія гады адносіны паміж дзвюма краінамі «трансфармаваліся ў адносіны стратэгічных партнёраў».