Алімпійскія гульні больш не будуць каментаваць па-беларуску
79- 3.08.2012, 15:02
Спартыўны каментатар перайшоў на рускую мову.
Асвятляючы баскетбол на Алімпійскіх гульнях, Зміцер Герчыкаў з самага пачатку каментаваў гульню на беларускай мове. 3 жніўня ён перайшоў на рускую, перадае «Радыё Свабода».
«Хлопцы, мне вельмі шкада, што так адбылося. Гэта не маё рашэнне, але да канца Алімпіяды трансляцыі будуць весціся на рускай мове. Больш нічога не магу дадаць - як гаворыцца, без каментароў. Спадзяюся на ваша разуменне і дзякую за падтрымку», - напісаў Герчыкаў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».