10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Парчынскі: «На «выбары» пазнаходзілі фінансаванне, а на байкот - не»

5
Яўген Парчынскі: «На «выбары» пазнаходзілі фінансаванне, а на байкот - не»

На Полаччыне людзі абсалютна абыякавыя да «выбараў».

Полацкі актывіст, рэдактар сайта «Свабодны рэгіён» Яўген Парчынскі распавёў сайту charter97.org пра выбарчую кампанію на Полаччыне.

- Ці атрымліваюць на Полаччыне абяцаныя 500 даляраў?

- Хіба што на вялікіх прадпрыемствах, такіх як «Нафтан», «Палімір», там асобныя людзі і па 5 мільёнаў зарабляюць. А так у сярэднім людзі больш за 2 мільёны нідзе не бяруць.

- За такія грошы цяжка пражыць. На чым выпадае ашчаджаць?

- На ежу стае. А больш нашым людзям нічога і не трэба - «пад’еў ды ў хлеў».

- Пасля прэзідэнцкіх выбараў усе ў адзін голас заяўлялі, што пакуль не будуць выпушчаны палітзняволеныя, ўдзельнічаць у «выбарах» не будуць. А цяпер што мы маем?

- Дык на «выбары» пазнаходзілі фінансаванне, а на байкот - не. Вось такія нашы людцы: дзе грошы, туды і бягуць.

- А што людзі гавораць пра гэтыя дурыбары?

- На Полаччыне людзі абсалютна абыякавыя да гэтай падзеі. Для іх гэтыя «дэпутаты» не існуюць. Зараз у людзей іншыя клопаты - жніво: выкапаць бульбу, насушыць грыбоў, абабраць яблыкі. Людзі жывуць сваім жыццём, а «дэпутаты» сваім. Чалавека відаць праз ягоныя дзеянні, учынкі. А яны ж, «дэпутаты», для людзей нічога не робяць. Яны ад выбаршчыка не залежаць, таму для яго і не стараюцца. Так і гэтым разам выступяць па тэлебачанні, абмалююць прыгожыя перспектывы, а пасля прасядзяць сваю кадэнцыю, і ніякіх вынікаў.

- Дык няўжо ў Полацку так усё ціха і глуха?

- Тут не трэба перабольшваць. Да прыкладу, у нас працуе сайт «Свабодны рэгіён», то час ад часу цікавую інфармацыю чытачы дасылаюць, выяўляюць актыўнасць. Вось надоечы ладзілі пікет у падтрымку Статкевіча. Варушымся паціху. Іншая справа, што людзі чытаць-чытаюць, на кухнях седзячы, абмяркоўваюць і абураюцца, а вось прыйсці ў калектыў і сказаць, што я больш маўчаць не буду, то такога няма. Баязліўцы беларусы. Ды яно і не дзіва. Сістэма ў нас такая. Як толькі высунешся, дык адразу па галаве. Я вось з адукацыі журналіст. Працаваў рэдактарам незалежнай газеты «Хімік». А пасля 2006 года рэгістрацыю газеты скасавалі. Вось ужо шосты год падаем на рэгістрацыю, і ўсё бессэнсоўна.

- Чым зараз займаецеся?

- Вартаўніком працую. Актывістам далей дарогі няма.

- Якая першая думка на выраз «беларускія выбары»?

- Адсутнасць выбару, безвыходнасць, багна…

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках