9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт аб паклёпе на БТ: Глупства з глупства

44
Карл Більт аб паклёпе на БТ: Глупства з глупства

Міністр замежных спраў Швецыі пракаментаваў паклёпніцкія рэпартажы пра Стэфана Эрыксана на беларускім тэлебачанні.

«Беларускія дзяржаўныя медыя пачалі кампанію паклёпу супраць Швецыі і нашага амбасадара. Глупства з глупства (Rubbish from rubbish)», - такі запіс са спасылкай на матэрыял сайта charter97.org «БТ аб Стэфане Эрыксане: Вёў падрыўную працу на тэрыторыі нашай краіны» з'явілася ў твітэры Карла Більта.

3 жніўня стала вядома, што амбасадара Швецыі выгналі з Менска. Пра гэта міністр замежных спраў Швецыі таксама паведаміў у сваім твітэры.

Матэрыялы, накіраваныя супраць Стэфана Эрыксана, з'явіліся ў дзяржаўных СМІ незадоўга да гэтай падзеі. Яшчэ ў аўторак газета адміністрацыі Лукашэнкі «Савецкая Беларусь» абвінаваціла амбасадара ў «празмернай актыўнасці», а Швецыю - у «імперыялістычных замашках». Паклёпніцкія рэпартажы выйшлі таксама ўвечары ў пятніцу на тэлеканалах БТ і ОНТ. Стэфан Эрыксан быў абвінавачаны ва ўсіх смяротных грахах. «Стараўся нанесці нашай краіне максімальную шкоду», «спрабаваў пасварыць нашыя краіны», «вёў падрыўную дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны», - так выказваліся штатныя прапагандысты аб дыпламаце.

Нагадаем, што сёння ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» амбасадар падзякаваў звычайных беларусаў за падтрымку і паабяцаў вярнуцца ў нашу краіну. «Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы! Дабро пераможа! Жыве Беларусь», - напісаў ён.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках