28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурапіну і Башарымаву прад'яўленыя абвінавачванні (Відэа)

205
Сурапіну і Башарымаву прад'яўленыя абвінавачванні (Відэа)

КДБ прапануе арганізатарам «плюшавага дэсанту» прыехаць у Менск для дачы паказанняў у якасці падазраваных.

Пра гэта паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязей Камітэта дзяржбяспекі.

Паводле інфармацыі ЦІГС, КДБ узбуджаная і расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 371 КК па факце незаконнага перасячэння 4 ліпеня дзяржаўнай мяжы Беларусі падданымі Швецыі на лёгкаматорным самалёце.

Па падазрэнні ў дапамаганні ў здзяйсненні паказанага злачынства былі затрыманыя грамадзяне Беларусі Сурапін і Башарымаў, якім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) КК.

«У інтарэсах аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы і высвятлення ўсіх акалічнасцей парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прапануецца падданым Швецыі, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і ажыццяўленні незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу, прыбыць у Менск для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазраваных, у тым ліку для правядзення вочных ставак, - гаворыцца ў паведамленні ЦІГС КДБ. - Па выніках будуць прыняты канчаткова адпаведныя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія праходзяць па крымінальнай справе».

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёту да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру.

Пасля гэтага Лукашэнка зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. З краіны быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.

Напісаць каментар 205

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках