9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдата Кастусёва не пускалі на сустрэчу з выбаршчыкамі

10
Кандыдата Кастусёва не пускалі на сустрэчу з выбаршчыкамі

Але пасля працяглых спрэчак яму выдзелілі тры хвіліны.

Сёння ў 7:30 раніцы кандыдат у «дэпутаты» «палаткі», намеснік старшыні КДК краіны Аляксандр Агееў праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі на бялыніцкім прадпрыемстве - цэху па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка». Альтэрнатыўнага кандыдата ў «дэпутаты», намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які выпадкова даведаўся пра сустрэчу, спрабавалі не пусціць на прадпрыемства, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Пра тое, што ў Аляксандра Агеева сёння раніцай запланавана сустрэча з выбаршчыкамі бялыніцкага цэха па вытворчасці сыроў «Бабуліна крынка», я даведаўся ад сваёй даверанай асобы, бялыніцкага актывіста партыі БНФ Мікалая Мяцеліцы, - распавядае Рыгор Кастусёў. - Яму паведамілі пра гэта работнікі прадпрыемства , сказалі, што ў 7:30 раніцы 11 жніўня ўсім загадана быць на сустрэчы з кандыдатам-начальнікам. Мы вырашылі таксама паўдзельнічаць у гэтай сустрэчы, каб данесці да выбаршчыкаў сваё бачанне сітуацыі ў акрузе і ў краіне. Калі мы раніцай разам з Мікалаем Мяцеліцай прыехалі на прадпрыемства, то ахова нас не прапусціла на яго тэрыторыю. Пасля гэтага з'явіліся Аляксандр Агееў і суправаджаючыя яго прадстаўнік акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90, а таксама дырэктар цэха па вытворчасці сыроў Тамара Галёта. Яны доўга раіліся, таксама не хацелі пускаць нас на сустрэчу , але ў рэшце-рэшт, пасля нашых настойлівых патрабаванняў, яны вымушаныя былі прапусціць. Дарэчы, многія выбаршчыкі - супрацоўнікі прадпрыемства мелі магчымасць самі ўбачыць, якое стаўленне да апазыцыйнага кандыдата. Карацей, на сустрэчу з выбаршчыкамі прыйшлося літаральна прарывацца з боем. Ды і там не адбылося без казусаў. Аляксандр Агееў выступаў вельмі доўга, а мне на выступ пакінуў каля трох хвілін. Аднак і за гэты час я паспеў сказаць тое, што я думаю аб гэтых «выбарах», і людзі вельмі станоўча ўспрынялі маю прамову».

Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва, бялыніцкі прадпрымальнік Мікалай Мяцеліца кажа, што быў здзіўлены стаўленнем адміністрацыі цэха да альтэрнатыўнага кандыдата.

«На мой погляд, адміністрацыя цэха па вытворчасці сыроў паступіла вельмі непрыгожа, не даючы Рыгору Кастусёву прыняць удзел у сустрэчы з выбаршчыкамі. Толькі атрымаўся ў іх зваротны вынік, чым яны хацелі. Людзі паслухалі прамовы кандыдатаў і зрабілі свае высновы. Ужо некалькі чалавек падыходзілі да мне і казалі, што Кастусёў вельмі добра выказаўся пра тое, што адбываецца ў нашай краіне і якія ў нас «выбары».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках