9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінская міліцыя рыхтуецца да масавых пратэстаў?

40

Міліцыя Пінскага раёна праінфармавала грамадзян аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і аб адказнасці за парушэнне гэтага парадку.

Акрамя таго, пінчукоў праінфармавалі аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку.

Падобна на тое, што ў Пінскім раёне мясцовыя ўлады рыхтуюцца да масавых абурэнняў і праз СМІ спрабуюць уздзейнічаць на іх удзельнікаў. Такую выснову можна зрабіць з тэксту заявы Пінскага РАУС, піша ПЦ ПЦ "Вясна".

Пінскі РАУС размясціў на сайце раённай газеты «Полесская правда» вялікую заяву, у якой падрабязна апісаны ўсе дзеянні, якія могуць здзяйсняць супрацоўнікі міліцыі падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, а менавіта: агароджваць месца правядзення мерапрыемстваў, рабіць фота-відэа здымкі удзельнікаў мерапрыемства, устанаўліваць прапускны рэжым, патрабаваць ад грамадзян пакінуць месца правядзення мерапрыемства і праводзіць асабісты дагляд грамадзян.

Потым апісаны дзеянні, якія забараняюцца падчас масавых мерапрыемстваў. І напрыканцы заявы міліцыянты зрабілі выпіскі з адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў Беларусі.

Цікава, што ў Пінскім раёне ў бліжэйшы час ніякіх масавых мерапрыемстваў не прадбачыцца, таму навошта было размяшчаць на сайце афіцыйнага выдання такую пагрозлівую заяву?

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках