9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» злілі?

112
«Беларуськалій» злілі?

Доля «Уралкалія» у экспарце праз «Саюзкалій» складзе 50,85%.

Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на брыфінгу ў пятніцу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Расейскі бок пагадзіўся, што долі складуць: 49,15% на 50,85% (адпаведна «Беларуськалія» і «Уралкалія» - ІФ)», - сказаў М.Мясніковіч.

Паводле яго слоў, «у панядзелак старшыня Назіральнага савета «Уралкалія» прыбудзе ў Менск і гэтыя падыходы будуць канчаткова разгледжаныя».

Акрамя таго, прэм'ер-міністр паведаміў, што бакі дасягнулі прынцыповай дамоўленасці ў частцы вызначэння формулы кошту хлоркалію, які, у канчатковым выніку, будзе вызначацца для «Уралкалія» і «Беларуськалія».

Мясніковіч растлумачыў, што ў формуле канчатковага кошту для пастаўшчыкоў будуць улічвацца транспартныя выдаткі двух бакоў.

У прыватнасці, пры вызначэнні доляй пры экспарце хлоркалію праз «Саюзкалій» і пры вызначэнні канчатковага кошту, «мы будзем улічваць пастаўкі «Уралкалія» па чыгунке ў Кітай», - сказаў прэм'ер. Ён таксама дадаў, што ўсе транспартныя выдаткі бакоў будуць улічвацца «у агульным катле, формула кошт ураўнаважвае».

Прэм'ер-міністр адзначыў, што раней у формуле кошту ўлічваліся толькі пастаўкі праз марскія парты.

У якасці прыкладу розных транспартных выдаткаў бакоў, Мясніковіч паведаміў: «нам завезці ў Клайпеду каштуе $29 на тоне, яны («Уралкалій» - ІФ) з Пярмі везлі ў Санкт-Пецярбург па $33 за тону».

Паводле яго слоў, пры ўзгадненні доляй бакоў у сумесным экспарце хлоркалію і вызначэнні формулы канчатковага кошту «мы лічым кожную капейку, але антаганізму няма».

Прэм'ер нагадаў, што раней, на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Беларусі, бакі дамовіліся аб прынцыповым ўзгадненні пазіцый па сумесным экспарце хлоркалію праз калійную кампанію новага трэйдара, які ствараецца на базе Беларускай калійнай кампаніі - «Саюзкалія».

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Мясніковіч настойвалі на ўтварэнні «Саюзкалія» на парытэтных пачатках.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках