19 красавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя БМЗ спужалася апазіцыянера

4
Адміністрацыя БМЗ спужалася апазіцыянера

Кандыдату ў дэпутаты забаранілі сустракацца з рабочымі.

Валерыю Рыбчанке прыйшоў адказ з Беларускага металургічнага завода, дзе прадстаўнік Партыі «Справядлівы свет» спрабаваў правесці сустрэчу з выбаршчыкамі.

- У адказе пазначана, што прадпрыемства не займаецца перадвыбарныя кампаніяй, у тым ліку і правядзеннем сустрэч з выбаршчыкамі, хоць мне дакладна вядома, што на заводзе агітацыйную кампанію праводзіць старшыня райвыканкама Леанід Апанасюк, - распавёў Валерый Рыбчанка.

Нагадаем, Рыбчанка прасіў даць роўныя магчымасці для правядзення агітацыі ўсім кандыдатам у дэпутаты, а менавіта, дазволіць яму правесці сустрэчу з супрацоўнікамі завода. Намеснік генеральнага дырэктара паабяцаў перадаць заяву спецыялістам, якія займаюцца гэтымі пытаннямі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

- Я напісаў, што для сустрэчы падыходзіць любы зручны дзень, але ў адказе, які прыйшоў на мой адрас, паказана, што сустрэча з выбаршчыкамі яшчэ немагчымая па той прычыне, што я не ўказаў дакладную дату, калі б я хацеў правесці агітацыю. Атрымліваецца, што кіраўніцтва прадпрыемства як быццам бы не адмаўляе таго, што сустрэчу з выбаршчыкамі на заводзе патэнцыйна магчыма правесці, і адначасова сцвярджае, што БМЗ не займаецца перадвыбарныя кампаніяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках